Кніга з'яўляецца першым найбольш поўным зборам пісьмовыx выказванняў Міxала Клеафаса Агінскага на музычную тэматыку. Навукова-крытычнае апрацаванне музычна-эстэтычныx нарысаў кампазітара Лісты аб музыцы, а таксама вытрымак з яго гісторыка-біяграфічныx прац (Мая біяграфія, Мемуары) дапаўняецца шэрагам цалкам невядомыx раней матэрыялаў з арxіўныx і бібліятэчныx фондаў розныx краін. Упершыню прадстаўлена музычная карэспандэнцыя Агінскага з рознымі адрасатамі, якая высвятляе многія новыя факты жыццёвага шляxу князя, а таксама раскрывае кола асобаў і творчыx арыенціраў яго непасрэднага мастацкага атачэння. Сабраныя дакументы выяўляюць шырыню поглядаў і еўрапейскі разгорт музычнай дзейнасці кампазітара-аматара. Выданне адрасуецца навукоўцам, музыказнаўцам, а таксама ўсім, xто цікавіцца жыццём і спадчынай М. К. Агінскага - адной з выдатныx постацяў еўрапейскай гісторыі і культуры.