Характэрнай рысай беларускага тэатра першай паловы 2020-х га-доў стала маштабнае выкрэсліванне дзеячаў (а часам і цэлых тэатраў) з гісторыі айчыннага мастацтва. Паўсюднае выкасоўванне закранула тэатразнаўства. Кагосьці проста перасталі публікаваць, некаторым давялося з'ехаць за мяжу. Тыя, хто змог працягнуць сваю дзейнасць унутры Беларусі, пачалі пісаць больш асцярожна, Кіраўніцтва медыяў, якія знаходзяцца ўнутры краіны, імкнецца пазбягаць прозвішчаў тых, хто трапіў у так званыя чорныя спісы. У шырокай публікі больш няма доступу да артыкулаў, гістарычных тэкстаў, інтэрв'ю і рэцэнзій, апублікаваных на старых сайтах дзяржаўных газет "Літаратура і мастацтва" і "Культура", часопіса "Мастацтва". Тэатральныя тэксты таксама сталі ахвярай барацьбы дзяржавы з незалежнымі медыямі. Разам з інфармацыйнымі рэсурсамі зніклі рэцэнзіі і інтэрв'ю, якія там публікаваліся.Кніга Настассі Панкратавай вяртае ў тэатразнаўчы дыскурс частку тэк-стаў, да якіх у Беларусі быў перакрыты - з рознай ступенню пос-пе-х