БЕЛАРУСЬ БЕЗ ФІЛЬТРА
Гэтая кніга - для турыстаў, замежных і мясцовых.Не для тых, хто прыяжджае глядзець на чыстыя праспэкты і роўныя дарогі,а для тых, хто хоча пазнаць краіну па-сапраўднаму.Гэта падарожны даведнік. Па асабістым досьведзе.Жыцьцё ў турме пасьля пратэстаў 2020 году.Год за годам бяздушная машына рэпрэсій ламае, душыць, забівае.
ЛЮСТЭРКА ДЛЯ ГЕРОЯ
Беларусь паказаная без лёзунгаў і без грыму абсурднае, сьмешнае,жорсткае, нечакана добрае і вельмі чалавечнае сплятаюцца так,як умее толькі само жыцьцё.Гісторыя аднаго чалавека становіцца люстэркам часуі бязмоўным запрашэньнем зірнуць на ўласнае адлюстраваньне ў ім.Людзі і лёсы, якія закруціліся ў адной бясконцай сьпіралі.
ГУМАР ЯК ЗБРОЯ
Кажуць, што часам сьмех - апошняя зброя, якая ў нас застаецца.Што ж... Самы час узбройвацца.Аўтар піша пра Беларусь не як палітоляг і не як публіцыст,а як чалавек, які прайшоў праз усё гэта і захаваў здольнасьцьглядзець на тое, што адбываецца, ясна, сумленна і з лёгкай іроніяй.Толькі моцны характар і пач