У гэтай незвычайнай кнізе вас чакае расповед перадусім пра "Старт" з Воршы і "Тэмп" з Барані, якія доўга і пасьпяхова выступалі ў першынстве Беларусі ды іншых турнірах. Тут таксама багата зьвестак, статыстыкі і гісторыяў і пра іншыя каманды, што баранілі на футбольных палёх гонар Аршаншчыны "Лякаматыў", "Станкабудаўнік", "Дынама", "Спартак", "Лёнакамбінат", "АвіяДар", "Колас" з Вусьця.
- як разьвіваўся аршанскі ножны шпурляк ад самых першых спартовых таварыстваў да сёньня;
- як аршанцы ледзь не перамаглі ў першым неафіцыйным першынстве Беларусі;
- якая аршанская каманда была ўдзельніцай першага паядынку на новым стадыёне "Дынама" ў Менску;
- у якіх сэзонах за "Старт" гуляў сваяк клясыка беларускай літаратуры Ўладзімера Караткевіча;
- якую мужчынскую дружыну на Аршаншчыне ўзначальвала жанчына;
- дзе зьявіўся першы ў Беларусі самаакупны клюб;
- як трэнэры дамовіліся з арбітрам і запоўнілі пратакол сустрэчы, якой насамрэч не было;
- цікавыя супадзеньні і рэкорды на гульнях аршанскіх шпурляроў;
- рэдкія зд