ЗА ГРЭТУ І ЗА СЬВЕТУ
Што рабіць пасьля таго, як літаратура і мастацтва страцілі ўсякі сэнс? Натуральна, далучыцца да якой-небудзь рэвалюцыі Напрыклад, кліматычнай, чыя кульмінацыя на Захадзе прыпала на 2019-2020 гг. Аўтар успамінаў не застаўся ўбаку ад усеагульнага варушняку, ачоленага Грэтай Тунбэрг, і з галавою кінуўся ў вір кліматычнага актывізму. Каб у верасьні 2020 года хваля беларускіх падзей зноў вынесла яго ў рэальнасьць, разам з выгараньнем і дэпрэсіяй.
АНТЫЛІТАРАТУРА ЯК АНТЫДЭПРЭСАНТ
Літаратура як мастацтва скончылася ў ХХ-м стагодзьдзі, - сьцьвярджае аўтар. - Сёньня, бадай, нікога ўжо ня зьдзівяць, не расчуляць і не пераканаюць закручаныя драматычныя сюжэты ці майстэрскія апісаньні. Жанравае чытво застаецца опіюмам масаў, а ўсякае эстэцтва - сымптомам фальшывай сьвядомасьці. Як у такім разе можна яшчэ дагукацца да чытацтва, каб нешта яму паведаміць? Спадзяюся, максымальна аўтэнтычнай і неапрацаванай прамовай, бяз хітрыкаў, на мяжы споведзі. Макс Шчур напісаў цэлы шэраг бэлетрыстычных кl